BE RU EN

Спікер АТА: Колькасць тэрарыстаў у гарадах Данбаса моцна ўзрасла

  • 15.08.2014, 11:34

Паводле звестак выведкі, адбылося значнае павелічэнне колькасці баевікоў у населеных пунктах Снежнае, Тарэз і Шахцёрск Данецкай вобласці.

Пра гэта паведаміў спікер АТА Леанід Мацюхін, піша liga.net.

Акрамя таго, доўжацца абстрэлы пазіцый сіл АТА.

, - адзначыў Мацюхін.

Паводле ягоных слоў, у раёне Міўсінска Луганскай вобласці сілы АТА выявілі мінамётны разлік баевікоў, які быў разгорнуты на пляцоўцы дзіцячага саду. "Цынізм палягае ў тым, што на момант вядзення тэрарыстамі агню ў садку былі дзеці", - адзначыў ён.

Раней паведамлялася, што ўкраінскія сілавікі вызвалілі яшчэ тры населеныя пункты Данбаса: Булавінскае, Чарнухіна і Аляксандраўскае.

Апошнія навіны