BE RU EN

Юрый Луцэнка: Парашэнку клічуць на перамовы ў Менск

  • 15.08.2014, 11:04

Кіраўнікі краін Мытнага саюза запрашаюць прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку на перамовы ў Менск.

Адміністрацыя прэзідэнта Украіны высвятляе парадак дня такіх перамоваў.

Пра гэта паведаміў дарадца Прэзідэнта Юрый Луцэнка, піша УНН.

«Нам не паведамілі пра што хочуць размаўляць кіраўнікі дзяржаў. Хоць карысныя размовы - гэта лепш, чым вайна, трэба ўсё ж разумець што будзе адбывацца ў Менску. Цяпер мы высвятляем прадмет размовы і думаю, што гэта абсалютна правільна для сур'ёзнай дзяржаўнай паездкі», - заявіў Луцэнка ў эфіры «5 канала».

Апошнія навіны