BE RU EN

Пуцін мадэрнізуе войска РФ на $550 мільярдаў

  • 15.08.2014, 10:51

Прэзідэнт РФ выдзеліць на расейскае войска рэкордную суму.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін гатовы вылучыць на фінансаванне расейскага войска 20 трыльёнаў рублёў (больш за 550 млрд даляраў). Пра гэта ён учора заявіў у Ялце падчас сустрэчы з дэпутатамі Дзяржаўнай Думы РФ і чальцамі расейскага ўрада, перадае тэлеканал «Дождж».

«Нам трэба добрае ўзбраенне. Я гатовы вылучыць на гэта 20 трыльёнаў рублёў», - адзначыў Пуцін.

«Гэта не мілітарызацыя. Гэта добры імпульс для развіцця вайсковай галіны», - паведаміў прэзідэнт РФ.

Акрамя таго, Пуцін падтрымаў прапановы расейскіх дэпутатаў аб стварэнні ў Крыме асобнай вайсковай групоўкі. «Я гэтую праграму зацвердзіў ўжо», - сказаў ён у Ялце на сустрэчы з чальцамі фракцый палітычных партый у Дзярждуме.

Як паведамлялася раней, учора ў Ялце расейскі прэзідэнт меў стасункі з расейскімі дэпутатамі і чыноўнікамі Кабміна.

Фота: AFP

Апошнія навіны