BE RU EN

З 1 верасня менскае метро пераходзіць на зімовы графік

  • 15.08.2014, 10:42

Менскі метрапалітэн з 1 верасня пераходзіць на зімовы графік руху электрацягнікоў.

Інтэрвал руху цягнікоў скароціцца да двух хвілін.

З 1 верасня ў рабочыя дні на першай (Маскоўскай) і другой (Аўтазаводскай) лініях метро ў ранішнія (з 7.00 да 9.00) і вячэрнія гадзіны пік (з 16.00 да 19.00). У няпікавы час цягнікі будуць хадзіць прыкладна праз кожныя тры хвіліны, пасля 23.00 інтэрвал руху складзе да 12 хвілін, перадае БелТА.

Першыя цягнікі з канчатковых станцый «Уручча» і «Малінаўка» адправяцца ў 5.32, а з "Магілёўскай" і «Каменнай Горкі» - у 5.33. Апошні цягнік кранецца з канчатковых станцый а 1.02.

Паслугамі метро ў Менску ў дзень карыстаюцца амаль 900 тысяч чалавек.

Апошнія навіны