BE RU EN

Раніцай у корку стаяў увесь Партызанскі праспект Менску

  • 15.08.2014, 10:30

Аварыя на праспекце адбылася пад 8:30 15 жніўня.

На пад'ездзе да станцыі метро «Магілёўская» з боку Магілёўскай шашы стаялі дзесяткі аўто. Грузавік-пагрузчык сутыкнуўся з гарадскім аўтобусам. Значных пашкоджанняў транспарту не было - у аўтобусе толькі выбітае бакавое шкло ў салоне, піша «Наша Нiва».

Пасля таго як супрацоўнікі ДАІ зафіксавалі месца ДТЗ, грузавік перагналі. Да гэтага дзве паласы заставаліся перацятыя ўдзельнікамі аварыі.

Апошнія навіны