BE RU EN

Самалёт з Менска аварыйна сеў у Кустанаі

  • 15.08.2014, 9:25

На борце знаходзіўся 61 пасажыр і 5 чальцоў экіпажа.

У аэрапорце Кустаная - адміністрацыйнага цэнтра ў Казахстане - здзейсніў аварыйную пасадку самалёт з Менска, паведаміў у пятніцу рэгіянальны дэпартамент НС, піша "Інтэрфакс".

"Боінг-737" праз адмову курсавых прыбораў прызямліўся на гадзіну пазней запланаванага.

На борце паветранага судна знаходзіўся 61 пасажыр і 5 чальцоў экіпажа. Пасадка праведзеная добра. Ахвяр і пацярпелых няма.

Апошнія навіны