BE RU EN

Расейскія хакеры атакавалі сайт прэзідэнта Польшчы

  • 14.08.2014, 20:07

Хакерская група "Кіберберкут" абвясціла пра атаку на асноўныя палітычныя і фінансавыя інтэрнэт-рэсурсы Польшчы.

"Сёння нашае кібервойска праводзіць атаку на асноўныя палітычныя і фінансавыя інтэрнэт-рэсурсы Польшчы - сайты прэзідэнта краіны і Варшаўскую фондавую біржу", - паведамілі прадстаўнікі кібер-групы на сваёй афіцыйнай старонцы.

У паведамленні адзначаецца, што напады праводзяцца ў сувязі з тым, што Польшча аказвае палітычную, дыпламатычную і вайсковую падтрымку афіцыйным уладам Украіны.

У выніку атакі сайты www.prezydent.pl і www.gpw.pl сапраўды аказаліся недаступныя.

Пазней былі атакаваныя яшчэ каля 40 польскіх інтэрнэт-рэсурсаў.

На думку незалежных экспэртаў, група "Кіберберкут" цесна звязаная з расейскімі спецслужбамі.

Апошнія навіны