BE RU EN

Японская фірма стварыла пляж у сваім офісе

  • 14.08.2014, 20:30

Шум хваляў і мяккі пясок пад нагамі - не тое, што звычайна чакаюць убачыць у офісе.

Аднак менавіта такое рабочае асяроддзе наважыла забяспечыць сваім супрацоўнікам адная з фірмаў у Токіё, піша ntdtv.ru.

Зрэшты, сапраўдны тут толькі пясок. Усё астатняе - 3D-праекцыя і гукавыя эфекты. Але і гэтага было дастаткова для патрэбнай атмасферы.

У гэтай кампаніі працуе 310 чалавек. Не ўсе працоўныя памяшканні выглядаюць такім чынам. Гэта так званая ресэпшн-зона, дзе супрацоўнікі кампаніі маюць стасункі з патэнцыяльнымі кліентамі, а таксама праводзяць рабочыя нарады.

Сёння генеральны дырэктар фірмы наважыў зладзіць тут і невялікую пляжную вечарыну для супрацоўнікаў. Як належыць, накупляў кавуноў, піва і нават гітару.

«Хочацца, каб нашыя супрацоўнікі выкарыстоўвалі гэтае месца не толькі для дэманстрацыі наведвальнікам, але і карысталіся ім для сваіх паўсядзённых сустрэч, каб такім чынам яны здолелі думаць больш свабодна, стаць больш крэатыўнымі і прыдумваць больш унікальныя ідэі», - заявіў Соічыра Мінамі, генеральны дырэктар кампаніі.

Для арганізацыі гэтага офіснага пляжу сышло блізу двух тон сапраўднага марскога пяску.

Апошнія навіны