BE RU EN

Лукашэнка зазывае Пуціна і Парашэнку ў Менск

  • 14.08.2014, 15:23

Кіраўнікі Беларусі, Расеі і Казахстана гатовыя правесці ў Менску сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Пра гэта заявіў сёння Лукашэнка падчас наведвання Бярозаўскай ГРЭС, паведамляе БелТА.

«Усе гатовыя прыехаць у Менск. Выказаліся нават за тое, каб нейкая іншая старана, дапусцім, Еўрапейскі звяз, ЗША, калі яны зацікаўленыя ў нармалізацыі сітуацыі, - эканамічнай, вайсковай і палітычнай, - Давайце сядзем у Менску і пагутарым. Мы нікога не ігнаруем. Гэта агульная пазіцыя трох прэзідэнтаў Еўразійскага эканамічнага саюза», - сказаў ён.

«Чакаем. Захоча Украіна абмяркоўваць гэтыя пытанні - калі ласка», - адзначыў Лукашэнка.

Фота: kremlin.ru

Апошнія навіны