BE RU EN

Жаўнер тэрміновай службы не вярнуўся ў частку з вяселля брата

  • 14.08.2014, 14:56

Вайсковец адной з вайсковых частак Менскага гарнізона не вярнуўся ў належны тэрмін са звальнення.

Яго месцазнаходжанне да гэтага часу невядомае. Пра гэта распавёў начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў, піша БелТА.

"Вайсковец быў адпушчаны 8 жніўня ў звальненне тэрмінам на трое сутак на вяселле да брата. Ён павінен быў вярнуцца ў вайсковую частку 11 жніўня. Але ён не прыбыў, і пра яго месцазнаходжанне пакуль нічога не вядома. Калі жаўнер не прыбывае пасля звальнення, адразу ж інфармацыя перадаецца ў міліцыю. Пакуль рана казаць, ці можна гэта назваць самавольным пакіданнем часткі або месца службы", - распавёў прадстаўнік Мінабароны.

Прыступілі да пошуку зніклага жаўнера і валанцёры пошукава-выратавальнага атрада "Анёл". "Апошні раз вайсковец 1991 года нараджэння быў заўважаны ў вёсцы Пільніца (Менскі р-н) каля 12 гадзін 11 жніўня 2014. На сувязь з роднымі не выходзіў з 10 жніўня. Зніклы хлопец быў апрануты ў цёмныя джынсы, бэжавую майку, чорныя сланцы , з сабой меў вайсковую форму і берц ", - паведамляе атрад.

Апошнія навіны