BE RU EN

«Дынама» перамагло «Клуж» пад бел-чырвона-белым сцягам

  • 14.08.2014, 14:35

Футбольныя фанаты вывесілі нацыянальны сцяг на стадыёне ў Румыніі падчас матчу 7 жніўня.

Як стала вядома charter97.org, беларусы, якія прыехалі падтрымаць «Дынама-Менск» падчас матчу ў адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы, вывесілі на стадыёне бел-чырвона-белы сцяг і банэр у падтрымку клуба з надпісам па-беларуску і выявай «Пагоні».

Нагадаем, футбалісты менскага «Дынама» двойчы перамаглі ў трэцім раўндзе кваліфікацыі румынскі «Клуж» і выйшлі ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Апошнія навіны