BE RU EN

Нацбанк устанавіў абмежаванне на суму разлікаў гатоўкай

  • 14.08.2014, 12:43

Сума абмежаваная 100 базавымі адзінкамі.

Цяпер адная базавая адзінка складае 150 тысяч беларускіх рублёў.

Гэта прадугледжана пастановай управы НББ №199 ад 31 сакавіка 2014, якая сёння афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам уносяцца змены і дапаўненні ў інструкцыю аб парадку вядзення касавых аперацый і парадку разлікаў гатоўкай у беларускіх рублях на тэрыторыі краіны.

У прыватнасці, прадугледжана, што "юрыдычная асоба, яго адасобленае падраздзяленне, індывідуальны прадпрымальнік незалежна ад наяўнасці ў яго (разліковага) банкаўскага рахунку праводзіць разлікі гатоўкай з іншымі юрыдычнымі асобамі, іх адасобленымі падраздзяленнямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку шляхам унясення гатоўкі непасрэдна ў касы банкаў з наступным залічэннем іх на (разліковыя) банкаўскія рахункі атрымальнікаў, у агульнай суме не больш за 100 базавых адзінак цягам аднаго дня".

Пры гэтым колькасць юрыдычных асоб, іх адасобленых падраздзяленняў ды ІП, з якімі юрыдычная асоба, яго адасобленае падраздзяленне, індывідуальны прадпрымальнік праводзяць разлікі гатоўкай агульнай сумай не больш за гранічна дапушчальную суму разлікаў, як і раней, не абмяжоўваецца.

Дакумент уваходзіць у дзеянне з 1 верасня 2014 года.

Апошнія навіны