BE RU EN

На матч «Дынама» - БАТЭ трапілі не ўсе заўзятары

  • 14.08.2014, 11:26

Некаторыя заўзятары так і не патрапілі на цэнтральны матч першай часткі чэмпіянату «Дынама» - БАТЭ, які прайшоў у Менску на стадыёне «Трактар».

Трапіць на гульню не здолелі тыя, хто спадзяваўся купіць квіткі проста перад матчам.

Заўзятары прыйшлі за 30-40 хвілін да пачатку гульні, каб паспець купіць квіткі, але не паспелі адстаяць вялізныя чэргі да старту матчу. Квіткі прадаваліся ўсяго ў трох акенцах, а ахвотных купіць іх было занадта шмат, паведамляе Letnews.ru.

Узнікла таксама і неспадзеўка са здачай рэчаў у камеру захоўвання: работніка проста не было на месцы. З усіх гэтых прычын многія фанаты сачылі за гульнёй не з трыбун, а з вядомай горачкі недалёка ад стадыёна.

Апошнія навіны