BE RU EN

Болатаў - таксама ўсё

  • 14.08.2014, 11:25

Кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР» Валер Болатаў падаў у адстаўку «ў сувязі з раненнем».

Ягонае месца зойме міністр абароны «ЛНР» Ігар Платніцкі. Гэтую інфармацыю пацвярджаюць прадстаўнікі тэрарыстаў.

Валерый Болатаў атрымаў вядомасць у красавіку 2014 года падчас пратэстаў на Усходзе Украіны заклікам да адкрытага супрацьстаяння з кіеўскімі ўладамі, агучаных 5 красавіка 2014 года, а таксама наступным удзелам ва ўзброеным захопе будынка Управы СБУ ў Луганскай вобласці. З 21 красавіка 2014 - так званы «народны губернатар» Луганскай вобласці. 13 траўня 2014 года на Валерыя Болатава быў учынены замах. У канцы ліпеня Болатаў абвясціў усеагульную мабілізацыю насельніцтва. У канцы красавіка 2014 Еўразвяз уключыў Болатава ў спіс асоб, у дачыненні да якіх уведзеныя санкцыі - забарона на ўезд і замарожванне актываў у ЕЗ.

7 жніўня аб сваім сыходзе з пасады «прэм'ер-міністра» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі заявіў Аляксандр Барадай. Са слоў Барадая, ён саступіў гэтае месца свайму сябру і «аўтарытэтнаму палявому камандзіру» Аляксандру Захарчанку.

Учора таксама паступіла непацверджаная інфармацыя аб цяжкім раненні так званага міністра абароны ДНР Ігара Гіркіна (Стралкова).

Апошнія навіны