BE RU EN

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

  • 14.08.2014, 10:33

На большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі - моцныя проліўні.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў Гідраметэацэнтры.

«Сёння, 14 жніўня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, месцамі - моцныя проліўні, пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. У дзённыя гадзіны на паўднёвым усходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30 +33. У Менску чакаецца навальніца. Пры навальніцы месцамі ў горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с», - адзначылі там.

Апошнія навіны