BE RU EN

Баі ў Данбасе: тэрарысты спрабуюць контратакаваць

  • 14.08.2014, 9:06

Баевікі займаюцца перагрупоўкай сваіх сіл і робяць спробы перахапіць ініцыятыву.

Шалёныя контратакі праводзяцца адразу ў некалькіх кірунках. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" паведаміў кіраўнік групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук.

"Найбольш складаная сітуацыя фіксуецца ў раёне н.п. Ілавайск, Горлаўка, Данецк, Красны Прамень. У раёне н.п. Снежнае тэрарысты прадаўжаюць канцэнтрацыю сваіх сіл, перакідаючы значную колькасць жывой сілы і ўзбраенняў", - паведаміў ён.

Сілы антытэрарыстычнай аперацыі працягваюць праводзіць актыўныя дзеянні для блакавання Луганска.

"Ідзе выкананне задач у раёне н.п. Храшчаватае і Новасвятлоўка, праз якія праходзіць траса М04, якая злучае Луганск з астатняй часткай тэрыторыі, кантраляванай ЛНР, а таксама памежным пунктам пропуску Ізварын на мяжы з Расеяй", - паведаміў экспэрт.

Раней паведамлялася, што падраздзяленне Нацыянальнай гвардыі без страт сярод асабістага складу вызвалілі горад Горскае на Луганшчыне ад прарасейскіх тэрарыстаў.

Фота: AP

Апошнія навіны