BE RU EN

На ўсходзе Швайцарыі сышоў з рэек цягнік

  • 13.08.2014, 20:00

Цягнік, які рухаўся ў высакагорны курорт Санкт-Морыц, сышоў з рэек у кантоне Граўбюндэн.

Паводле звестак мясцовай паліцыі, гаворка ідзе аб сур'ёзным інцыдэнце. Як адзначаюць метэаролагі, здарэнню папярэднічаў апоўзень, які накрыў рэйкі на выхадзе чыгуначнай трасы з тунеля, перадае BBC.

Паведамленні аб ахвярах і пацярпелых цяпер удакладняюцца.

Мінулым летам на швайцарскай чыгунцы адбыўся шэраг НЗ, адно з якіх прычынілася да ахвяраў праз сутыкненне цягнікоў.

Апошнія навіны