BE RU EN

Брытанцы выпрабуюць аўтамабілі без кіроўцы

  • 13.08.2014, 10:39

Тэставанне будзе праводзіцца на грамадскіх дарогах.

Вялікабрытанія вылучыць 10 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў на тэставанне беспілотных аўтамабіляў, якое пачнецца ў 2015 годзе і будзе доўжыцца ад 1,5 да 3 гадоў. Таксама будуць перагледжаныя некаторыя законы, якія рэгулююць дарожны рух у краіне, піша minfin.com.ua.

У прыватнасці, прапаноўваецца дазволіць тэставанне беспілотных аўтамабіляў на грамадскіх дарогах.

Мяркуецца, што тэставанне будзе двух тыпаў: з кіроўцам-аператарам, які зможа ў кожны момант падстрахаваць аўтамабіль, і цалкам аўтаномнае.

Раней Мічыганскі ўніверсітэт ЗША абвясціў аб стварэнні ўнікальнага выпрабавальнага комплексу для тэставання беспілотных аўтамабіляў у рэальных умовах кіравання ў горадзе.

Уласныя аўтаномныя аўтамабілі плануюць выпусціць Google і Volvo.

Апошнія навіны