BE RU EN

У чацвер арыштуюць чарговага чальца «савета рэспублікі»?

  • 13.08.2014, 10:21

Лукашэнка склікае пазачарговую сесію «савета рэспублікі» для развязання пытання пра крымінальны пераслед «сэнатара».

Як стала вядома charter97.org, гэта прадугледжана ўказам ад 11 жніўня 2014 №409, апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым партале.

Пазачарговая сесія склікаецца «для развязання пытання аб дачы згоды на правядзенне крымінальнага пераследу ў дачыненні да чальца «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Рэспублікі Беларусь і разгляду пры патрэбе іншых пытанняў».

Гэты ўказ уваходзіць у дзеянне з дня яго падпісання.

Нагадаем, у ліпені яшчэ адзін чалец «савета рэспублікі», магілёўскі бізнэсовец Віталь Кастагораў быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў проста на пасяджэнні і пазбаўлены недатыкальнасці.

Згодна з законам, пазбавіць недатыкальнасці чальца «савета рэспублікі» можна толькі са згоды астатніх «сэнатараў», за выключэннем выпадкаў здрады дзяржаве або iншага асаблiва цяжкага злачынства, а таксама затрымання на месцы ўчыненага злачынства.

Кастагораў быў затрыманы проста на пасяджэнні верхняй «палаты парламента», якое праходзіла ў канцы чэрвеня. Чальцы «савета рэспублікі» большасцю галасоў пазбавілі «сэнатара» недатыкальнасці.

Апошнія навіны