BE RU EN

Вярхоўная Рада ўхваліла санкцыі супраць Расеі

  • 12.08.2014, 14:47

Украінскі парламэнт прыняў законапраект пра ўвод санкцый супраць Расеі ў першым чытанні.

За гэта прагаласавалі 243 народныя дэпутаты. Пры гэтым фракцыя Партыі рэгіёнаў не дала ніводнага голасу, піша «Укрінфарм».

У той жа час прынятая пастанова накіраваць дакумэнт на дапрацоўку для разгляду ў другім чытанні. Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў.

Прэм'ер-міністр Арсеній Яцэнюк прапануе а 16.00 выставіць на галасаванне законапраект у цэлым.

Апошнія навіны