BE RU EN

«Гамлет» з Камбэрбэтчам стаў самым касавым лонданскім шоў

  • 12.08.2014, 14:24

Пастаноўка «Гамлета» ў тэатры Barbican з Бэнэдыктам Камбэрбэтчам у галоўнай ролі абышла папулярнасцю канцэрты Бэёнсэ і Jay-Z.

Спектакль стаў самым прадаваным лонданскім шоў у гісторыі, паведамляе The Guardian.

Квіткі на «Гамлета» паступілі ў продаж а 10-й раніцы ў панядзелак, і праз некалькі хвілін па іх утварылася чарга з 20 тысяч ахвотных. Кошт квіткоў - ад 10 да 30 фунтаў стэрлінгаў, піша NEWSru.co.il.

«Гамлет» у пастаноўцы Ліндсі Тэрнэр будзе ісці на лонданскай сцэне з 5 жніўня да 31 кастрычніка 2015 года.

Апошнія навіны