BE RU EN

У Мінск прыбыў кіраўнік Рассельгаснагляду

  • 12.08.2014, 11:06

Кіраўнік федэральнай службы РФ у ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Сяргей Данкверт 12 жніўня знаходзіцца з візітам у Беларусі.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Рассельгаснагляду, Данкверт правядзе перамовы з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанідам Зайцам, галоўным ветэрынарным інспектарам рэспублікі Юрыем Піваварчыкам, а таксама дырэктарам Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі насенняводства, каранціну і аховы раслін Леанідам Пляшко.

На перамовах будуць абмяркоўвацца, у тым ліку, пытанні недапушчэння рээкспарту з тэрыторыі Беларусі ў РФ прадукцыі тых краін, у дачыненні да якіх Расея ўвяла санкцыі, а таксама праблема барацьбы з афрыканскай чумой свіней.

Фота: abcnews.md

Апошнія навіны