BE RU EN

Праз анамальную спякоту ў Беларусі разрасліся каноплі

  • 12.08.2014, 9:30

Анамальная спёка ў Беларусі стала прычынай вялікага ўраджаю канопляў у краіне.

Праваахоўнікі нават запусцілі спецыяльную праграму «Мак» для знішчэння наркотыкаў, у тым ліку, канопляў. Сродкі ўжываюцца самыя розныя, паведамляе тэлеканал «Мір».

«Знішчаецца з дапамогай розных нашых беларускіх прадпрыемстваў, з дапамогай трактароў, шляхам выкаранення, скошвання. Людзей прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці, бо ў гэтым годзе ў гэтым перыядзе ўжо было прыцягнута больш за 500 чалавек», - распавёў намеснік начальніка наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі УУС Менаблвыканкама Алег Сільвестровіч.

Трактары даслоўна ўкатваюць палі марыхуаны. Толькі ў Менскай вобласці знішчылі ўжо 13,5 тон нарказмяшчальнай сыравіны. За захоўванне наркотыкаў у Беларусі прадугледжаны тэрмін зняволення да 5 гадоў, а за збыт і распаўсюджванне - да 13 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны