BE RU EN

Land Rover прэзентаваў самы хуткі пазадарожнік

  • 11.08.2014, 15:37

Кампанія Land Rover афіцыйна паказала сваю апошнюю распрацоўку - самы магутны і хуткі пазадарожнік Range Rover Sport SVR.

Мяркуецца, што гэты аўтамабіль можа стаць самым хуткім ў сэгменце пазадарожнікаў. Першая рэальная прэзентацыя адбудзецца 14 жніўня.

Як нам стала вядома, пазадарожнік будзе камплектавацца магутнай сілавой устаноўкай тыпу V8, з аб'ёмам у 5 літраў, на якой будзе ўсталяваны дадатковы кампрэсар механічнага тыпу. Магутнасць рухавіка будзе складаць 550 л с варта адзначыць, што крутоўны момант вырас да 680 Нм, піша ugnovosti.ru.

Са слоў журналістаў папулярных аўтамабільных выданняў, Range Rover Sport SVR атрымае змененую 8-ступеністую скрынку перадач са скарочаным часам пераключэння.

Акрамя таго, пазадарожнік будзе паўнапрывадным. У дадатак да гэтага, аўтамабіль укамплектаваны найноўшай сістэмай Torque Vectoring і вялікай колькасцю дадатковых электронных опцый.

Апошнія навіны