BE RU EN

У Салігорску дзяўчына на BMW збіла дзіця на пешаходным пераходзе

  • 11.08.2014, 11:49

ДТЗ адбылося 10 жніўня пад 18.45 на скрыжаванні вул. Судзілоўскага і Маладзёжнай.

Малая з мамай пераходзілі дарогу, калі на дзіця наехаў аўтамабіль.

Як паведамляе «Электронны Салігорск», на пешаходным пераходзе дзяўчынка ішла на некалькі крокаў наперадзе мамы, коцячы цацачную калыску. У гэты момант кіроўца аўтамабіля BMW, які рухаўся па Маладзёжнай, не паспела зменшыць своечасова хуткасць (за стырном знаходзілася маладая жанчына), учыніўшы наезд на дзяўчынку, якая ад удару адляцела на некалькі метраў.

Малую дашкольнага ўзросту з траўмамі даставілі ў лякарні. Яна атрымала ўдары, таксама ў яе падазраюць закрытую чэрапна-мазгавую траўму.

У гэты вечар на скрыжаванні не працаваў святлафор. За рулём BMW 525 знаходзілася дзяўчына 1990 года нараджэння, жыхарка Салігорска.

Апошнія навіны