BE RU EN

Па праспекце Незалежнасці з’явіцца новы аўтобусны маршрут

  • 10.08.2014, 21:34

У Менску на праспекце Незалежнасці з'явіцца новы маршрут аўтобуса.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

«З 25 жніўня з мэтай паляпшэння транспартнага абслугоўвання і змяншэння загрузкі аўтобусаў маршруту №100 па буднях у гадзіны «пік» арганізуецца праца аўтобуснага маршруту №111 «Аэрапорт Менск-1 - пл. Перамогі» з рухам па вул. Чкалава, вул. Маскоўскай, прасп. Незалежнасці і выкананнем усіх прамежкавых пунктаў у абодвух кірунках», - адзначылі там.

Апошнія навіны