BE RU EN

Украінскі «Матор» перамог у Кубку «Белгазпрамбанка»

  • 10.08.2014, 18:45

Чэмпіён Беларусі берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова саступіў чэмпіёну Украіны «Матору» з Запарожжа - 28:30 (14:15).

Вызначальны матч фінішаваўшага ў Берасці традыцыйнага гандбольнага турніру Кубак «Белгазпрамбанка» прайшоў сёння, піша «Прессбол».

У іншым паядынку гульнявога дня расейскія «Чэхаўскія мядзведзі» адолелі румынскі «Адархей» - 34:33 (20:18).

Такім чынам, першае месца дасталася «Матору» - 6 ачкоў. На наступных пазіцыях БГК ім. Мяшкова - 4 ачкі, «Чэхаўскія мядзведзі» - 2, «Адархей» - 0.

Апошнія навіны