BE RU EN

Украінскіх памежнікаў абстралялі з «Градаў» з тэрыторыі РФ

  • 10.08.2014, 16:17

Расейцы тройчы абстралялі памежныя аддзяленні ў Данецкай вобласці з установак «Град».

Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў прэс-сакратар Інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, піша УНІАН.

Акрамя гэтага, паводле інфармацыі РНБА, учора з 21.00 да 21.20 з раёна расейскага населенага пункта Маноцкі былі абстраляныя пазіцыі ўкраінскіх памежнікаў у Луганскай вобласці. «На працягу сутак сілы антытэрарыстычнай аперацыі 30 раз уступілі ў агнявы кантакт», - сказаў Лысенка.

Апошнія навіны