BE RU EN

Беларус перамог у намінацыі «Тур Польшчы»

  • 10.08.2014, 15:08

Яўген Гутаровіч перамог у ачковай класіфікацыі шматдзённай шашэйнай велагонкі серыі Сусветны тур.

Беларус, які выступае за французскую велакаманду AG2R La Mondiale, паводле вынікаў сямі этапаў «Туру Польшчы» набраў 66 ачкоў, апярэдзіўшы бліжэйшага пераследніка на 8 ачкоў, пішаБелТА

У агульным заліку спаборніцтваў, якія завяршыліся, Яўген Гутаровіч размясціўся на 112-й пазіцыі, саступіўшы 53 хв 10 сек трыўмфатару шматдзёнкі польскаму гоншчыку Рафалу Майцы з расейскай каманды «Тинькофф-саксы». Майка стаў лепшым з часам 30 г 16 хв 18 сек. Два прадстаўнікі Беларусі з розных велакаманд прабіліся ў першую сотню генеральнай класіфікацыі. Браніслаў Самойлаў (ССС Polsat) заняў 41 месца (+12 хв 21 сек), а Канстанцін Сіўцоў (Sky) – 62-е (+ 24 хв 14 сек).

У горнай класіфікацыі сёлетняга «Туру Польшчы» перамог калега па велакамандзе Браніслава Самойлава паляк Мацей Пацерскі (81 ачко), у спрынтарскай - аўстрыец Маціяс Крызек з італійскай Cannondale (11). Сярод каманд лепшай апынулася гішпанская Movistar.

Як паведамлялася, падчас «Туру Польшчы»-2014 Яўген Гутаровіч перамог на стартавым яе этапе. Ён дамогся першай перамогі сярод беларускіх гоншчыкаў сярод мужчын у сезоне на спаборніцтвах такога ўзроўню.

Апошнія навіны