BE RU EN

Сёння Месяц будзе самым яркім у годзе

  • 10.08.2014, 14:03

Унікальную касмічную з'яву могуць убачыць беларусы 10 жніўня.

Раней у гэтым годзе мы ўжо паведамлялі аб гэтай рэдкай астранамічнай з'яве, аднак калі вы прапусцілі яе месяц таму, у вас ёсць другі шанец у нядзелю 10 жніўня.

«Найлепшы час назіранняў для беларусаў - у нядзелю ўвечары. Поўня здарыцца а 21:04, а перыгей - а 20:54», - распавёў рэдакцыі сайта charter97.org польскі астраном-аматар Караль Вайтыцкі з Цэнтра навукі «Капернік».

Цяперашні супермесяц - па сапраўднаму грандыёзнае відовішча, паколькі супадуць адразу дзве з'явы - поўня і знаходжанне Месяца ў перыгеі, максімальна блізкай да нашай планеты кропцы арбіты. Месяц не будзе так блізка да Зямлі аж да верасня 2015 года, піша сайт Mashable (пераклад - charter97.org).

Ілюзія велізарнага Месяца асабліва прыкметная, калі ён знаходзіцца нізка над гарызонтам.

Апошнія навіны