BE RU EN

БГК імя Мяшкова абыграў «Чэхаўскіх мядзведзяў»

  • 10.08.2014, 13:33

Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова атрымаў перамогу над лепшай камандай Расеі.

У паядынку другога гульнявога дня кубка «Белгазпрамбанка» на пляцоўцы берасцейскага спарткомплексу «Вікторыя» чэмпіёны Беларусі ўзялі верх над клубам «Чэхаўскія мядзведзі» - 35:33 (18:15). У першым туры берасцейцы былі мацнейшыя за румынскі клуб «Адархей» - 36:30 (16:17).

Дзве перамогі і ў актыве ўкраінскага чэмпіёна запарожскага «Матора». На старце каманда Сяргея Бябешкі ўзяла верх над расейцамі - 34:28 (18:12), а затым упэўнена перамагла румынскіх гандбалістаў - 27:21 (13:10).

Сёння БГК і «Матор» вызначаць пераможцу турніру, а «Чэхаўскія мядзведзі» і «Адархей» паспрачаюцца за бронзу.

Апошнія навіны