BE RU EN

У Віцебску на дзіцячай пляцоўцы ўпаў «грыбок»

  • 10.08.2014, 11:37

Адно дзіця атрымала траўмы.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«7 жніўня пад 15.40 у двары дома №15 на пр-це Фрунзе ў Віцебску на дзіцячай пляцоўцы ўпала металічная канструкцыя «грыбок», у гэты момант на ёй знаходзіліся дзве малалетнія дзяўчынкі 6-7 гадоў, якія цудам унікнулі цяжкіх траўмаў. Адна з дзяўчынак паспела саскочыць з канструкцыі, а другая атрымала ўдары і сінякі на нагах. Мяркуючы са стану апорнай трубы канструкцыі, праблема з'явілася даўно - расколіна паспела ладна заржавець, і трохсоткілаграмовая жалязяка ледзь ліпела.

Блізу 4 гадоў таму ў двары, які знаходзіцца ў 100 мэтрах ад Летняга амфітэатра, праводзілася рэканструкцыя, вось тады замест двух дзіцячых арэляў і горак была ўсталяваная гэтая ламака, да таго ж небяспечная, - паведаміў чытач.

Апошнія навіны