BE RU EN

Заўтра падаражэе праезд у Менскай вобласці

  • 1.08.2014, 21:10

У Менскай вобласці з 2 жніўня даражэе праезд у грамадскім транспарце.

Гэта прадугледжана пастановай Менскага абласнога выканаўчага камітэта №656 ад 30 ліпеня 2014, якая афіцыйна апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фіксаваны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі на звычайных і хуткасных маршрутах у рэгулярных маршрутах павялічваецца з Br3,2 тыс да Br3,5 тыс за адну паездку, пры куплі ў кіроўцы талон будзе каштаваць Br4 тыс. На экспрэсных маршрутах у рэгулярных маршрутах тарыф вырасце з Br4,2 тыс да Br4,5 тыс за адну паездку.

Месячныя праязныя на аўтобусы рэгулярных маршрутаў будуць каштаваць Br133 тыс 900 для гарадоў з колькасцю жыхароў да 50 тыс чалавек, Br153 тыс 400 - для гарадоў з колькасцю жыхароў 50-250 тыс, дэкадныя праязныя - Br46 тыс 900 і Br53 тыс 900 адпаведна.

Нагадаем, сёння стала вядома, што ў жніўні да Br4 тысяч падаражэе праезд у Менску.

Апошнія навіны