BE RU EN

Нацгвардыя Украіны звужае кола вакол тэрарыстаў

  • 1.08.2014, 19:40

Пасля ўзяцця пад кантроль Новага Свету ўкраінскія сілы яшчэ бліжэй падышлі да Данецка.

1 жніўня ўкраінскія вайскоўцы ў рамках правядзення антытэрарыстычнай аперацыі (АТА), вызвалілі ад баевікоў Новы Свет ў Данецкай вобласці, які знаходзіцца блізу 25 кіламетраў ад Данецка, паведамляе УНІАН.

Такім чынам, кола вакол захопленага тэрарыстамі Данецка надалей звужаецца. Тэрыторыя, якую кантралююць прадстаўнікі тэрарыстычных арганізацый ДНР і ЛНР, можа быць разбітая на тры ізаляваныя часткі сіламі АТА.

У прыватнасці, на захадзе амаль аддзеленая ад астатніх захопленых тэрарыстамі гарадоў тая частка Данбаса, дзе размешчаны Данецк, Горлаўка і Макееўка. З поўначы сілы АТА блакуюць Луганск, таксама амаль адрэзаўшы яго ад падкантрольнай тэрарыстам часткі рэгіёну.

Нагадаем, раней Украінскія вайскоўцы падчас перадыслакацыі патрапілі ў засаду ў Шахцёрску. У выніку бою загінула як мінімум 10 украінскіх вайскоўцаў.

Апошнія навіны