BE RU EN

Выкладчыкаў-бунтароў выгналі з ЕГУ

  • 1.08.2014, 9:56

Адміністрацыя Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта апублікавала загад аб прызначэнні выкладчыкаў, якія прайшлі «ўнутраны адбор».

Згодна з пастановай рэктара Анатоля Міхайлава, ВНУ больш не зацікаўленае ў падаўжэнні супрацоўніцтва з пяццю чальцамі Рады прафзвязу ЕГУ "EHUnion», у тым ліку - са старшынём прафзвязу і сэнатарам Аляксеем Крывалапам, ягоным намеснікам Канстанцінам Ткачовым, чальцом рады прафзвязу і сэнатарам Андрэем Раленкам. Не будзе працоўных кантрактаў і з іншымі сэнатарамі - намесніцай старшыні Сэната Вольгай Шпарагай, сакратаром Сэната і сябрам Рады прафзвязу Андрэем Лаўрухіным, сэнатарам Максімам Жбанковым. Старшыня Сэната Павел Церашковіч быў звольнены без тлумачэння прычын яшчэ ў лютым гэтага года, перадае «Радыё Свабода».

Выкладчыкі мяркуюць, што іх звольнілі з палітычных прычын.

«ЕГУ канчаткова знішчае парасткі дэмакратыі ў сваіх шэрагах і мае ўсе падставы вяртацца ў Менск ужо сёння. Паколькі ён больш нічым не адрозніваецца ад сярэднестатыстычнай дзяржаўнай беларускай ВНУ», - піша Канстанцін Ткачоў у распаўсюджаным сёння прэс-рэлізе.

Апошнія навіны