BE RU EN

Прэзідэнтка Аргентыны зняпраўдзіла заявы пра дэфолт

  • 1.08.2014, 9:37

Крысціна Фернандэс дэ Кіршнэр зняпраўдзіла заявы аб тым, што ў пазыковых абавязаннях Аргентыны наступіў дэфолт.

Пры гэтым яна заявіла, што краіна гатовая прадоўжыць дыялог з трымальнікамі пазыковых абавязанняў, паведамляюць РІА "Новости".

"Выбарачна дэфолту не існуе. Дэфолт - гэта калі хтосьці не плаціць (за свае пазыковыя абавязанні). Калі камусьці не даюць плаціць - гэта не дэфолт", - сказала прэзідэнт.

Пры гэтым Кіршнэр заявіла, што Аргентына "не выключае дыялог" з уладальнікамі пазыковых абавязацнняў. "Мы павінны абараняць інтарэсы нашай краіны, і мы будзем рабіць гэта падчас дыялогу", - сказала яна. Паводле ейных слоў, міністр эканомікі Аксель Кісільёф стаў першым за апошнія дзесяць гадоў міністрам эканомікі, які "пайшоў на наўпроставыя перамовы з драпежнымі фондамі".

"Аргентына выкарыстоўвае ўсе прававыя інструменты, якія прадугледжаныя падпісанымі кантрактамі і міжнародным правам", - прадоўжыла яна.

Напярэдадні ўладамі краіны было афіцыйна абвешчана пра дэфолт.

Апошнія навіны