Вікторыя Азаранка саступіла Вінус Уільямс
- 1.08.2014, 9:20
Вікторыя Азаранка пакідае тэнісны турнір у амерыканскім Стэнфардзе пасля першага свайго матчу.
Найлепшая беларуская тэнісістка, якая займае 10-е месца ў сусветным рэйтынгу і якая атрымала 4-ы нумар пасеву, ў двубоі другога раўнду саступіла амерыканцы Вінус Уільямс (25-е месца ў рэйтынгу WTO) у двух сэтах - 4:6, 6:7 (1:7), паведамляе БелТА.
Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 42 хвіліны. Гэта быў пяты матч Вікторыі Азаранкі са старэйшай з сясцёр Уільямс, і ва ўсіх двубоях пераможцай станавілася амерыканская тэнісістка.
Спаборніцтвы на кратоў Стэнфорда закончацца ў нядзелю, 3 жніўня.