BE RU EN

Расейскія ВПС сем разоў парушылі мяжу Украіны

  • 1.08.2014, 9:18

Расейская вайсковая авіяцыя прадаўжае актыўна ўрывацца ў паветраную прастору Украіны.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

"Расейская вайсковая авіяцыя далей актыўна ўрывацца ў паветраную прастору Украіны. За дзень было зафіксавана мінімум 7 парушэнняў - 4 разы армейскай авіяцыяй РФ (верталёты) і як мінімум 3 разы баявымі самалётамі. Авіяцыя расейцаў ўрываецца ў паветраную прастору Украіны на малых вышынях на глыбіню 10 - 15 км", - паведаміў Тымчук.

Паводле ягоных слоў, учыненыя наступныя абстрэлы пазіцый сіл АТА:

- З боку Расеі - артылерыйскі абстрэл пазіцый блізу Макарава, з мінамётаў - у раёне населенага пункта Чэрвонапартызанск.

- З РСЗА БМ-21 «Град» абстраляныя пазіцыі сілавікоў на тэрыторыі аэрапорта ў Луганску, а таксама каля населеных пунктаў Бярозавае і Марынаўка.

- З артылерыі абстраляныя пазіцыі каля населенага пункта Ільінка.

- З мінамётаў - пазіцыі ў раёне населеных пунктаў Марынаўка і Аўдзееўка.

Апошнія навіны