Матч Бразілія - Нямеччына пабіў два твітэр-рэкорды
- 9.07.2014, 21:07
ФІФА паведамляе, што падчас паўфінальнага матчу Бразілія - Нямеччына (1:7) было зафіксавана два твітэр-рэкорды.
Паводле інфармацыі ФІФА, у сацыяльнай сетцы было зроблена 35.6 млн запісаў падчас матчу, што дазволіла яму стаць самай цытуемай у твітэры спартыўнай падзеяй у гісторыі, піша «Газета.Ru».
Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў лютым 2014 года і складаў 24,9 млн запісаў. Ён належаў фінальнаму матчу за Супер Боул паміж «Сіэтлам» і «Дэнверам».
Акрамя таго, падчас матчу таксама быў пабіты рэкорд паводле колькасці запісаў у хвіліну. Цягам 60 секунд пасля гола Самі Хедзіра (29-я хвіліна, лік стаў 5:0) іх колькасць склала 580.166, паведамляе AP.
Фота: Reuters/Kai Pfaffenbach