Украіна павялічыла імпарт газу з Еўропы на 20%
- 9.07.2014, 16:59
У чэрвені 2014 года Украіна атрымала з краін ЕЗ 329,3 млн кубаметраў газу.
Гэта на 67 млн больш, чым у аналагічны перыяд мінулага года. Такім чынам імпарт газу з ЕЗ ва Украіну вырас на 20%. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Укртрансгазу".
Паводле звестак установы, Украіна закачала з ЕЗ 329,3 млн кубаметраў газу, што на 67 млн больш, чым у аналагічны перыяд мінулага года.
Для параўнання, у траўні 2014 года было імпартавана 200 млн кубаметраў.
Са студзеня да чэрвеня з ЕЗ было імпартавана 600 млн кубаметраў газу, што на 14% больш, чым у аналагічны перыяд мінулага года.
Усяго ў 2013 годзе з Еўразвязу было імпартавана 2,1 млрд кубаметраў газу.