BE RU EN

Месі чакае гістарычнага матчу з Нідэрландамі

  • 9.07.2014, 15:53

Нападнік зборнай Аргенціны Ліянэль Месі заявіў, што чакае гістарычнага матчу супраць Нідэрландаў у паўфінале чэмпіянату свету - 2014.

«Мы вельмі хочам выйсці ў фінал. Так, мы ведаем, што спаборнік таксама моцны і мае гэткае жаданне. Таму 9 ліпеня я асабіста спадзяюся на гістарычнае супрацьстаянне», - цытуе Месі football-espana.

У першым паўфінале Нямеччына патрушчыла Бразілію з лікам 7:1, піша «Газета.Ru».

Фінальны матч ЧС-2014 адбудзецца 13 ліпеня.

Апошнія навіны