BE RU EN

Археолагі выявілі ў Наваградку забудову XI стагоддзя

  • 9.07.2014, 15:43

Гарадскую гістарычную забудову XI-XVIII стагоддзяў раскапалі ў Наваградку.

Гэта першыя і самыя буйныя раскопкі ў былой сталіцы Вялікага княства Літоўскага, паведамляе тэлеканал ОНТ.

На гэтым месцы ў цэнтры Навагрудка ў перспектыве з'явіцца гатэль. Перад пачаткам работ гісторыкі правялі тут раскопкі і адразу наткнуліся на элементы гарадской забудовы. Прычым пабудаваныя дамы былі адзін на адным і ў розныя стагоддзі.

Верхні зруб квадратнай формы. Тры метры сорак сантыметраў на тры сорак. Як мяркуецца, верхняя пабудова - сярэднявечная карчма. Падчас раскопак гісторыкі выявілі зверху вялікую колькасць элементаў глінянага і шклянога посуду. Самыя ніжнія пабудовы могуць належаць і да больш ранняга часу. Гісторыкі датуюць іх XI-XII стагоддзямі.

Па заканчэнні работ элементы гарадской забудовы закансервуюць і разбяруць. Пазней перавязуць у адзін з музеяў, дзе выставяць ў тым жа выглядзе, у якім і выявілі падчас раскопак.

Апошнія навіны