BE RU EN

Russia Today скардзіцца на YouTube

  • 9.07.2014, 14:19

Тэлеканал Russia Today заяўляе, што відэахостынг YouTube пазбавіў яго магчымасці ладзіць жывыя трансляцыі.

"Абмежаванне функцыяналу старонкі RT на расейскай адбылося ў сувязі з заяўкай ўкраінскага карыстальніка на аўтарства відэа, апублікаванае на канале", - заяўляюць у RT, сцвярджаючы, што правы на гэты канкрэтны відэаролік належаць відэаагенцтву RT RUPTLY, якое выкупіла іх у карыстальніка.

У RT кажуць, што падалі скаргу на блакаванне праз аўтаматычную сістэму YouTube і звярнуліся ў расейскае прадстаўніцтва Google з просьбай растлумачыць сітуацыю, аднак адказу на запыт не здолелі атрымаць, перадае BBC.

Камэнтары ад YouTube ці кампаніі Google, якой належыць відэахостынг, пакуль не паступалі.

Russia Today - дзяржаўны канал, створаны некалькі гадоў таму расейскімі ўладамі для вяшчання на замежныя краіны.

Апошнія навіны