BE RU EN

Януковіч адсвяткуе дзень нараджэння без гасцей (Відэа)

  • 9.07.2014, 12:20

Журналісты даведаліся, як былы прэзідэнт Украіны мерыцца святкаваць дзень нараджэння.

Віктар Януковіч адзначыць яго ў Сочы, «сціпла» і без запрашэння расейскіх ці ўкраінскіх палітыкаў. Пра гэта распавёў былы прэфект Паўночнай адміністрацыйнай акругі Масквы Алег Мітволь са спасылкай на ўласныя крыніцы, паведамляе выданне «Вести».

«Наколькі мне вядома, ніякай ўрачыстасці ў гэтым годзе не будзе – ён будзе адзначаць свой дзень нараджэння ў Сочы сціпла, разам з сем’ёй, без запрашэння расейскіх ці ўкраінскіх палітыкаў. Хіба што, можа быць, на свяце будзе растоўскі сябар Віктара Фёдаравіча, у якога ён жыў. Ваш былы прэзідэнт цяпер звычайны расейскі пенсіянер і першым асобам краіны ён не цікавы», - паведаміў Мітволь.

Паводле ягоных слоў, Януковіч у гэтым годзе адсвяткуе сваё 64-годдзе і без былых аднапартыйцаў і улюбёных зорак эстрады.

«З намі ніхто не звязваўся і нікуды не клікаў спяваць», - паведаміў муж і прадусар Таісіі Павалі Ігар Ліхута. Тое ж адказалі і астатнія ўлюбёныя выканаўцы экс-прэзідэнта. Не збіраюцца віншаваць Януковіча і ягоныя ўкраінскія сябры і сваякі.

«Калі б я ведала куды тэлефанаваць, можа быць, і патэлефанавала б, а так - ад яго няма навін ужо вельмі даўно», - сказала сястра Януковіча Лідзія, якая жыве ў Енакіева і працуе дворнікам.

У чацвер, 10 ліпеня, адзначаць 41-годдзе будзе і старэйшы сын Януковіча Аляксандр. Апошнія гады яны ладзілі двайное свята на крымскім дзяржаўным лецішчы «Зара».

Фота: Reuters

Апошнія навіны