BE RU EN

Пад Магілёвам хочуць пабудаваць забаўляльны парк за мільярд даляраў

  • 9.07.2014, 12:01

Згодна з праектам, ён называецца "Задыяк" і павінен дапасавацца да канцэпцыі магілёўскай Зорнай плошчы.

Згодна з праектам, агульная сума інвестыцый у будаўніцтва забаўляльнага парку ацэньваецца ў мільярд даляраў. Ён быў прэзентаваны на магілёўскім інвестыцыйным форуме "Прыдняпроўе". Шматфункцыянальнасць комплексу дасць магчымасць праводзіць тут самыя розныя масавыя імпрэзы: фестывалі, выставы, канцэрты, канферэнцыі і нават відовішчныя спартыўныя спаборніцтвы. На думку аўтараў праекта, будаўніцтва гэтага комплексу мае высокую эканамічную мэтазгоднасць, паведамляе БелТА.

Мясцовым уладам нават прапанавалі канкрэтнае месца для будаўніцтва - у раёне аэрапорта ў Магілёўскім раёне. Цяпер у свеце ёсць блізу 30 аналагічных забаўляльных цэнтраў. Іх сярэднегадавая наведвальнасць складае 5-10 мільёнаў чалавек.

Апошнія навіны