BE RU EN

Улады забаранілі антыалкагольныя пікеты ва ўсёй Беларусі

  • 9.07.2014, 11:43

Чыноўнікі спалохаліся антыалкагольнай кампаніі, якая праводзіцца БХД.

Больш чым са 100 заяўленых пікетаў у 41 горадзе Беларусі дазволены толькі адзін. Ён пройдзе 18 ліпеня з 17:00 да 19:00 у горадзе Клічаў, насельніцтва якога складае толькі 7 тысяч чалавек, паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе БХД.

Дзеянні ўладаў партыя расцэньвае як парушэнне правоў грамадзян на свабоду сходаў і свабоду выказванняў.

«Заяўленыя пікеты мелі яскрава акрэслены характар. На іх планавалася збіраць подпісы ў падтрымку зменаў у заканадаўства, накіраванае на дэалкагалізацыю насельніцтва, меркавалася расказаць пра антыалкагольную кампанію. Ужо сабраныя тысячы подпісаў у яе падтрымку, і правядзенне пікетаў было б лагічнай часткай кампаніі. Тое, што забараняюць пікеты нават на сацыяльныя тэмы, сведчыць аб панічным страху ўладаў перад усялякай грамадскай актыўнасцю. А заявы чыноўнікаў аб клопаце аб грамадзянах застаюцца пустымі. Улады масава спайваюць насельніцтва, а на шляху кампаніі супраць яго алкагалізацыі ставяць перашкоды», - адзначыў сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

Апошнія навіны