BE RU EN

Андрэй Макарэвіч: Расейскія тэлехлусы ў складанай сітуацыі

  • 9.07.2014, 11:20

Жахалкі пра бандэраўцаў, якія распавядаюць на расейскай ТВ, больш не працуюць.

Пра гэта напісаў у «Фэйсбуку» расейскі музыка Андрэй Макарэвіч.

«Нашыя тэлехлусы ў складанай сітуацыі - жахалкі пра фашыстаў і бандэраўцаў больш не працуюць, а напал падтрымліваць трэба. Надоечы пачуў цудоўную байку пра тое, што жаўнеры нацыянальнага украінскага войска гандлююць чалавечымі органамі. Ну, мабыць, проста на полі бою адрэжуць у каго чаго трэба - і на рынак. Хутка пачнуць піць кроў немаўлят. Божа, за што?» - напісаў ён.

Апошнія навіны