BE RU EN

Да прыезду Парашэнкі ў Славянску рыхтавалі тэракты

  • 9.07.2014, 9:51

Украінскімі спецслужбамі былі выяўленыя дзве дыверсійныя групы, якія планавалі тэракт у Славянску.

Пра гэта са спасылкай на словы Пятра Парашэнкі на сваёй старонцы ў «Твітэры» паведамляе прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цэлолка.

«Прэзідэнт Парашэнка: за 40 хвілін да майго прыезду ў Славянску выявілі дзве дыверсійныя групы, якія мелі на мэце ўчыненне тэракту. Іх затрымалі», - напісаў Цэголка.

Прэзідэнт Украіны ў аўторак пабываў у Славянску. Знаходзячыся ў горадзе, ён запэўніў, што краіна павялічыць выраб зброі і выказаў надзею, што бліжэйшым часам зможа наведаць Данецк і Луганск.

Апошнія навіны