BE RU EN

Барыс Нямцоў: З такімі дурнямі Крэмль дакладна патрапіць пад трэцюю хвалю санкцый

  • 8.07.2014, 20:38

«Рупар Крамля» Сяргей Кургінян моцна падставіў улады Расеі.

Лідар прапуцінскага руху «Суть времени» прызнаў факт паставак зброі Масквой баявікам у Данбас. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў, каментуючы скандальную прэс-канферэнцыю Сяргея Кургіняна.

«Рупар Крамля Кургінян прызнаў, што зброя ў Данбас пастаўляецца з Расеі. Сапсаваў Пуціну і Лаўрову ўсю карціну. З такімі памочнікамі-дурнямі Крэмль гарантавана патрапіць пад трэцюю хвалю санкцый», - адзначыў Нямцоў.

На прэс-канферэнцыі Кургінян, які актыўна падтрымлівае агрэсію Расеі супраць Украіны, абвінаваціў лідара баевікоў самаабвешчанай «ДНР» Ігара Гіркіна ў здачы Славянска без бою тады, калі яму была пастаўленая ўся неабходная тэхніка.

Апошнія навіны