BE RU EN

Сямігадовы канадзец сабраў 50 тысяч даляраў на лячэнне свайго сябра

  • 8.07.2014, 18:40

Хлопчык наважыў дапамагчы свайму лепшаму сябру, які пакутуе ад наступстваў дзіцячага цэрэбральнага паралічу (ДЦП).

Куін Календур, жыхар канадскай правінцыі Брытанская Калумбія пачаў краўдфандынгавую кампанію з продажу ліманаду ў сваім горадзе, пасля чаго з дапамогай бацькоў пачаў збіраць грошы ў інтэрнэце. За некалькі дзён удалося сабраць суму, што ў тры разы перавышае кошт аперацыі, паведамляе CTV News.

Сябру Куіна, Брэйдану, на заяву дактароў, можа дапамагчы аперацыя, якую неабходна зрабіць у ЗША, у Нью-Джэрсі, так як цяпер канадскія бальніцы прапануюць менш эфектыўныя варыянты. Кошт аперацыі - блізу 15 тысяч даляраў, не лічачы транспартных выдаткаў і выдаткаў на фізіятэрапеўтычныя працэдуры.

На дапамогу сям'і Брэйдэна прыйшоў сямігадовы Куін, які прыдумаў прадаваць ліманад побач з мясцовым гандлёвым цэнтрам. «Пасля таго як я ўбачыў адну з фізіятэрапеўтычных працэдур (Брэйдэна), я зразумеў, як цяжка гэта для яго. Я спытаў маіх маму і тату, ці магу я пабудаваць стэнд для продажу ліманаду, каб сабраць грошы», - распавёў хлопчык.

Бацькі падтрымалі ягонае пачынанне. Разам з Брэйданам хлопцы прадавалі ліманад па 20 даляраў, каб сабраць неабходную суму. Акцыя сямігадовага хлопчыка прыцягнула мясцовых жыхароў, і бацькі Куіна дапамаглі яму арганізаваць краўдфандынгавую кампанію ў інтэрнэце праз сайт YouCaring, піша NEWSru.com.

У тлумачэнні юны Куін напісаў, чым менавіта пакутуе ягоны сябар і колькі патрабуецца грошай. Вынік перасягнуў усе чаканні - удалося сабраць больш за 53 тысяч даляраў. Такім чынам, інтэрнэт-супольнасць за 25 дзён да канца кампаніі пералічыла на рахунак у два разы больш сродкаў, чым трэба было.

Апошнія навіны